Беларуская Служба

38 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу

18.12.2022 08:30
За папярэднія суткі было зафіксавана яшчэ 56 спробы нелегальнага пераходу мяжы.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://twitter.com/Straz_Graniczna/

Памежная служба паведаміла, што ўчора з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 38 чалавек.

На ўчастку, які ахоўвае застава ў Баброўніках, трое грамадзян Індыі і грамадзянін Таджыкістана спрабавалі перасекчы памежную раку Свіслач.

Грамадзяніна Таджыкістана, які, імаверна, быў правадніком, які пераводзіў замежнікаў праз мяжу, затрымалі памежнікі.

IAR/юл