Беларуская Служба

Палякі падалі ўжо больш за 13 тысяч заявак на дафінансаванне цеплавых помпаў

11.01.2023 07:01
Сродкі можна атрымаць у рамках урадавай праграмы пад назвай: «Маё цяпло».
Здымак мае ілюстрацыйны характарHarmvdB/pixabay.com/CC0 Public Domain

Да гэтай пары па праграме «Маё цяпло» палякі падалі больш за 13 100 заявак на суму 105 мільёнаў злотых (больш за 22 мільёны еўра). Нагадваем, у рамках праграмы можна атрымаць ад 7- 21 тысячы злотых на набыццё і ўстаноўку цеплавой помпы ў аднасямейным доме.

Віцэ-старшыня Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі Павел Міроўскі(Paweł Mirowski) нагадвае, што праграма датычыць новапабудаваных будынкаў:

- Каб атрымаць дзяржаўныя субсідыі на помпу, то энергетычны стандарт будынка трэба павысіць на 10-15%, сыходзячы з нормы для сучасных будынкаў. Гэта заахвочвае будаваць у сістэмах, якія дазваляюць ашчаджаць энергію.

У рамках праграмы можна атрымаць субсідыю ў памеры да 30 або 45 працэнтаў выдаткаў на адну інвестыцыю. Сума дафінансавання залежыць ад тыпу помпы.

Бюджэт праграмы складае 600 мільёнаў злотых (амаль 128 мільёнаў еўра), а сродкі ідуць з Фонду мадэрнізацыі. Заяўкі можна падаць да канца 2026 года або да вычарпання сродкаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

«Газпром» паведаміў пра падзенне экспарту

02.01.2023 20:33
Даходы ад падаткаў і збораў на газ і нафту складаюць амаль палову даходаў бюджэту Расіі.

IMGW: Пачатак новага года ў Польшчы быў рэкордна цёплым

05.01.2023 07:02
Максімальны тэмпературны рэкорд студзеня таксама быў пабіты ў Чэхіі, Беларусі, Эстоніі і Даніі.