Беларуская Служба

Анджэй Дуда і Джо Байдэн будуць размаўляць пра бяспеку Польшчы

20.02.2023 18:02
Гэта першая тэма парадку дня сустрэчы, адзначыў кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі Канцылярыі прэзідэнта Польшчы.
Джо Байдэн у КіевеPAP/EPA/UKRAINIAN PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

Анджэй Дуда і Джо Байдэн будуць размаўляць пра бяспеку Польшчы, распавёў у эфіры TVP Info кіраўнік аддзелу міжнароднай палітыкі Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Марцін Пшыдач.

Гэта першая тэма парадку дня сустрэчы, адзначыў кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі:

-Як зрабіць так, каб Польшча і польска-амерыканскі саюз, а амерыканцы ў пэўным сэнсе з’яўляюцца гарантам бяспекі цэлай еўраатлантычнай супольнасці, каб узмацніць нашую бяспеку ў рамках існуючых структур, у рамках усходняга флангу НАТА, у рамках Паўночнаатлантычнага пакту.

Сёння прэзідэнт ЗША наведаў Кіеў. Заўтра ў Варшаве Джо Байдэн сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Амерыканскі лідар таксама выступіць з прамовай у варшаўскіх Аркадах Кубіцкага.

ав

Джо Байдэн у Кіеве: Уладзімір Пуцін у 2022 годзе вельмі памыляўся

20.02.2023 14:26
Прэзідэнт Джо Байдэн абвясціў у Кіеве, што заўтра агучыць новы пакет дапамогі для ўкраінскай арміі.