Беларуская Служба

Першыя лэдзі Польшчы і ЗША абмеркавалі ў Белым доме дапамогу ўкраінскім дзецям

02.03.2023 10:18
Амбасадар Польшчы ў ЗША паведаміў, што першыя лэдзі Польшчы і ЗША правялі прадуктыўную размову аб тым, як лепш дапамагчы ўкраінскім дзецям, якія атрымалі траўмы ў выніку расійскага ўварвання ва Украіну.
    -
Першая лэдзі Польшчы Агата Корнхаўзер-Дуда сустрэлася ў Белым доме з жонкай прэзідэнта ЗША Джыл БайдэнФота: https://twitter.com/FLOTUS

Першая лэдзі Польшчы Агата Корнхаўзер-Дуда сустрэлася ў Белым доме з жонкай прэзідэнта ЗША Джыл Байдэн. Размова тычылася, у тым ліку, дапамогі ўцекачам з Украіны. Аб сустрэчы першая лэдзі ЗША паведаміла ў сацыяльных сетках.

«Я з гонарам назірала, як палякі віталі Джо ў Варшаве на мінулым тыдні, а сёння ў мяне была магчымасць адказаць такой жа добразычлівасцю першай лэдзі Корнхаўзер-Дуда ў Белым доме. Разам мы працягваем падтрымку сем'ям украінскіх бежанца», – напісала ў сацыяльных сетках Джыл Байдэн, апублікаваўшы фота размовы з Агатай Корнхаўзер-Дудай у рэзідэнцыі амерыканскага прэзідэнта.

Амбасадар Польшчы ў ЗША Марэк Магероўскі напісаў у Twitter, што першыя лэдзі Польшчы і ЗША правялі прадуктыўную размову аб тым, як лепш дапамагчы ўкраінскім дзецям, якія атрымалі траўмы ў выніку расійскага ўварвання ва Украіну.

Падчас візіту ў Вашынгтон першая лэдзі Польшчы таксама сустрэлася са спікерам Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пелосі. Агата Корнхаўзер-Дуда таксама правяла сустрэчы з польскай супольнасцю ў ЗША, у прыватнасці з вучнямі польскіх школ.

Амбасадар Польшчы ў ЗША Марэк Магероўскі напісаў у Twitter, што першыя лэдзі Польшчы і ЗША правялі прадуктыўную размову аб тым, як лепш дапамагчы ўкраінскім дзецям, якія атрымалі траўмы ў выніку расійскага ўварвання ва Украіну.

iar/эж

Каля 700 тысяч малых украінцаў сустрэлі Дзень абароны дзяцей у Польшчы

01.06.2022 16:27
"Мы памятаем, колькі ўкраінскіх дзяцей загінула. Дакладна задакументавана больш за 250 несумненна зверскіх забойстваў дзяцей".