Беларуская Служба

Каля 700 тысяч малых украінцаў сустрэлі Дзень абароны дзяцей у Польшчы

01.06.2022 16:27
"Мы памятаем, колькі ўкраінскіх дзяцей загінула. Дакладна задакументавана больш за 250 несумненна зверскіх забойстваў дзяцей".
Аўдыё
  • Каля 700 тысяч малых украінцаў сустрэлі Дзень абароны дзяцей у Польшчы
          , 1  2022 .
Прэзідэнцкая пара Польшчы на сустрэчы з польскімі і ўкраінскімі дзецьмі Варшава, 1 чэрвеня 2022 г.Крыніца: PAP/Leszek Szymański

1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей, які ў Польшчы святкуюць больш за 6 мільёнаў малых. Сёлета да іх далучылася каля 700 тысяч украінскіх дзяцей, якія знайшлі прытулак ад вайны менавіта ў Польшчы.

Самыя маленькія вучні пачатковай школы № 25 у Варшаве распавялі, чаму на іх думку, добра быць дзіцем:

-Добра, бо можна пагуляць з сяброўкамі; Не трэба хадзіць на працу. Не трэба плаціць за святло, за ваду. Можна правесці час з бацькамі, выйсці прагуляцца ў горад.  Дзіцем быць добра, таму што праводзяцца шмат розных сямейных святаў. Можна пайсці паскакаць на батутах, схадзіць у басейн і не трэба за гэта плаціць, бо бацькі заплацяць. Таксама можна пагуляць у футбол, наогул шмат свабоднага часу.

Менавіта ў такім святле карысці ад быцця малым бачаць вучні адной з варшаўскіх школаў. Усяго гэтага зараз пазбаўлены мільёны ўкраінскіх дзяцей, якія вымушаны разам са сваімі бацькамі перажываць усе жахі вайны.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, які зараз з урадавай дэлегацыяй знаходзіцца ў Барадзянцы Кіеўскай вобласці, заклікаў узгадаць, колькі дзяцей загінула падчас вайны ва Украіне:

- Мы памятаем, колькі ўкраінскіх дзяцей загінула. Дакладна задакументавана больш за 250 несумненна зверскіх забойстваў дзяцей, а таксама не забывайма пра некалькі мільёнаў дзяцей, якія былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Давайце падумаем пра гэта, малыя павінны жыць не ў сваіх дамах яны ўцякалі, многія з іх пакінулі сваю Радзіму. Нагадаем, што мінімум 200 тыс. дзетак былі выкрадзеныя і вывезеныя ў Расію. Мы – палякі – памятаем, ведаем гэтыя расійскія сцэнары.

Адкрываючы кантэйнернае мястэчка для ўкраінцаў, якія страцілі сваё жытло, польскі прэмʼер залікаў міжнародную супольнасць спыніць Пуціна, спыніць забойствы дзяцей.

Прэм'ер Польшчы на сустрэчы з дзецьмі ў Барадзянцы, Кіеўская вобласць, 1 чэрвеня 2022 г. Прэм'ер Польшчы на сустрэчы з дзецьмі ў Барадзянцы, Кіеўская вобласць, 1 чэрвеня 2022 г.

Тым часам у Варшаве, як штогод 1 чэрвеня прэзідэнцкая пара Польшчы ініцыюе акцыю «Бяспечныя канікулы». З дзецьмі сустракаюцца праваахоўнікі і эксперты, яны распавядаюць ім, як паводзіць сябе падчас адпачынку ў гарах, лесе або на моры. Таксама ў гэты дзень у Польшчы праходзяць разнастайныя канцэрты і забаўляльныя мерапрыемствы.

Сёлета Анджэй Дуда і Агата Корнхаўзер-Дуда прынялі ў Прэзідэнцкім палацы таксама і дзяцей з Украіны. Першая лэдзі пажадала ім, каб яны маглі хутка вярнуцца дадому.

«Ні адно дзіцё не павіна перажываць тое, з чым цяпер сутыкнуліся вы. Мы глыбока перакананыя ў тым, што гэтая вайна хутка скончыцца, і вы зможаце бяспечна вярнуцца да сябе на Радзіму», – сказала Агата Корнхаўзер-Дуда.

Прэзідэнт Дуда таксама павіншаваў дзяцей: «выдатнага, прыгожага Дня дзіцяці і спакойных прыемных канікул, адпачынку, каб вы ўсе маглі потым бяспечна вярнуцца дадому».

Апроч сустрэчы прэзідэнцкай пары з малымі ў Польшчы ёсць яшчэ адна цікавая традыцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей. У Сейме Польшчы праходзіць сэсія Сейму дзяцей і моладзі. Сёлета адбываецца ўжо XXVIII сесія Сейму дзяцей і моладзі. Мэтай гэтага праекта зʼяўляецца фарміраванне грамадскіх адносін і распаўсюджванне ведаў аб прынцыпах працы парламента.

460 маладых дэпутатаў прывітала спікер Сейма Эльжбета Вітэк. Удзельнікі пасяджэнне не хавалі сваёй радасці, выкліканай магчымасцю далучыцца да законатворчасці:

-Для нас гэта ўнікальная магчымасць і вялікі гонар атрымаць мандат, адчуваем вялікае задавальненне. Для нас гэта добры падарунак, і добрая нагода зразумець як гэта механізм працуе. Рыда што ў нас усё атрымліваецца!

Дэпутаты Сейма дзяцей і моладзі выбіраюцца на адмысловым конкурсе. У гэтым годзе патэнцыйныя моладзевыя парламентары павінны былі азнаёміцца з біяграфіяй героя Арміі Краёвай або героя Нацыянальных узброеных сіл і цікавым чынам наблізіць абраную постаць жыхарам сваёй мясцовасці.

Слухайце аўдыё!

эж


Цэнтр імя А. Сміта ацаніў кошт выхавання дзіцяці ў Польшчы ў 58 тысяч еўра

01.06.2022 14:01
Паводле аўтараў справаздачы, польскія бацькі пачынаюць эканоміць на адукацыі сваіх дзяцей.

Маці і 5-гадовыя блізняты аслеплі пасля выбуху снарада: польскія лекары вярнулі ім зрок

01.06.2022 15:52
З пачатку поўнамаштабнай вайны дзевяці ўкраінцам з рознымі траўмамі вачэй аказалі дапамогу ў польскай клініцы.