Беларуская Служба

Расійская агентурная група, у складзе якой былі грамадзяне Беларусі, вяла назіранне за «ўсім, што звязана з Украінай»

22.03.2023 12:35
Намеснік міністра-каардынатара спецслужб Польшчы: рашэнне затрымаць падазраваных было прынятае ў сувязі з сур’ёзнай пагрозай дыверсій на інфраструктуру.
Станіслаў Жарынtwitter.com

Затрыманыя польскімі спецслужбамі члены шпіёнскай сеткі, якія працавалі на Расію, рыхтаваліся да фізічнай дэстабілізацыі транспартных шляхоў, паведаміў намеснік міністра-каардынатара спецслужб Польшчы Станіслаў Жарын. Пры гэтым ён дадаў, што рашэнне затрымаць падазраваных у дыверсійнай дзейнасці было прынятае ў сувязі з сур’ёзнай пагрозай дыверсій на інфраструктуру. Паводле Жарына, у Польшчы агентурная група вяла назіранне за «ўсім, што звязана з Украінай».

У чацвер міністр унутраных спраў Польшчы і міністр-каардынатар спецслужб Мар’юш Каміньскі паведаміў пра затрыманне групы ў складзе дзевяці чалавек, якая, паводле польскага боку, працавала на расійскую разведку і рыхтавалася да правядзення дыверсій на аб’екты інфраструктуры. Сярод затрыманых – трое грамадзян Беларусі.

вс