Беларуская Служба

Анджэй Дуда сустрэўся з Наталляй Пінчук – жонкай Алеся Бяляцкага

22.03.2023 18:45
Анджэй Дуда таксама запэўніў у нязменнай падтрымцы Польшчай беларускага народу і яго законнага памкнення жыць у свабоднай дэмакратычнай дзяржаве.
           . 22  2023 ,
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і Наталля Пінчук падчас сустрэчы ў Прэзідэнцкім палацы. 22 сакавіка 2023 года, Варшава Przemysław Keler/Kancelaria Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся з Наталляй Пінчук – жонкай нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага.

Кіраўнік Польшчы падчас сустрэчы выказаў удзячнасць і павагу за непахіснасць Алеся Бяляцкага, які шмат гадоў змагаецца за правы чалавека. Ён звярнуў увагу на жорсткі прысуд 10 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму, які атрымаў Алесь Бяляцкі за праваабарончую дзейнасць.

Анджэй Дуда таксама запэўніў у нязменнай падтрымцы Польшчай беларускага народу і яго законнага памкнення жыць у свабоднай дэмакратычнай дзяржаве, паведаміла Канцылярыя прэзідэнта Польшчы.

вс