Беларуская Служба

Прынц Уільям сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы

23.03.2023 07:11
Уільям учора знаходзіўся ў Падкарпацкім ваяводстве Польшчы, якое мяжуе з Украінай.
            . 22  2023
Прынц Уільям з брытанскімі афіцэрамі ў Падкарпацкім ваяводстве Польшчы на мяжы з Украінай. 22 сакавіка 2023 года Twitter/The Prince and Princess of Wales

Сёння ў варшаўскім прэзідэнцкім палацы спадчыннік брытанскага прастолу, прынц Уэльскі Уільям сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай.


Kancelaria Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej Kancelaria Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej

Уільям учора знаходзіўся ў Падкарпацкім ваяводстве Польшчы, якое мяжуе з Украінай. У прыватнасці, спадчыннік брытанскага трону правёў сустрэчу з польскімі вайскоўцамі, а таксама з салдатамі і афіцэрамі міжнароднага кантынгенту, у тым ліку брытанскімі, якія нясуць службу на тэрыторыі аэрапорту «Ясёнка» ў Жэшаве. Менавіта праз згаданы аэрапорт праходзіць вялікая частка гуманітарных і вайсковых грузаў для Украіны.

Акрамя таго, Уільям сустрэўся з віцэ-прэм’ерам, міністрам нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юшам Блашчакам і падкарпацкім ваяводай Эвай Ленярт.

У сераду вечарам у Варшаве прынц Уэльскі пабываў у цэнтры для ўкраінскіх уцекачоў, дзе знаходзіцца каля 300 жанчын і дзяцей, і сустрэўся з мэрам польскай сталіцы Рафалам Тшаскоўскім.

вс