Беларуская Служба

За апошнія суткі беларуска-польскую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 98 чалавек

23.03.2023 14:34
Памежнікі затрымалі 26 грамадзян Емену, 18 – Афганістану, 17 – Сірыі, чатырох – Самалі і па адным – Егіпту і Чаду.
Польская мяжаtwitter.com/Straz_Graniczna

За апошнія суткі беларуска-польскую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 98 чалавек, паведаміла Памежная служба Польшчы. Памежнікі затрымалі 26 грамадзян Емену, 18 – Афганістану, 17 – Сірыі, чатырох – Самалі і па адным – Егіпту і Чаду.

Акрамя таго, супрацоўнікі недалёка ад мяжы затрымалі двух грузінаў, якія перавозілі чатырох нелегалаў – грамадзян Іраку, і ўкраінца, які на аўто вёз чатырох выхадцаў з Емену.


вс