Беларуская Служба

У сакавіку было ўжо больш за 1,6 тыс спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

25.03.2023 09:38
У лютым было каля 1,5 тысячы выпадкаў, у студзені больш за 1,4 тыс.
Здымак мае ілюстрацыйны характарtwitter.com/Straz_Graniczna

122 чалавекі спрабавалі ў мінулыя суткі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, паведаміла Памежная служба. Больш за ўсё спробаў незаконнага перасячэння мяжы – 52 – адбылося на ўчастку мяжы, які ахоўваецца пагранзаставай у Мельніку.

Быў затрыманы праваднік групы мігрантаў, грамадзянін Турцыі. У склад групы ўваходзілі шэсць егіпцянаў і трое сірыйцаў, якія трапілі ў Польшчу ўплаў праз памежную раку Свіслач.

Паводле штодзённых звестак Памежнай службы, з пачатку сакавіка зафіксавана больш за 1,6 тысячы спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. У лютым было каля 1,5 тысячы выпадкаў, у студзені больш за 1,4 тыс.

Завяршаецца будаўніцтва электроннай агароджы на польска-беларускай мяжы, гэта значыць сістэмы камер і датчыкаў. Яна дапаўняе стальны плот вышынёй 5,5 м, пабудаваны летась на 186 км мяжы.

На Падляшшы зачыненыя ўсе аўтамабільныя памежныя пераходы з Беларуссю. Працуюць толькі чыгуначныя пераезды ў Кузьніцы і Семяноўцы.

PAP/нг