Беларуская Служба

Ноччу Польшча пераходзіць з зімовага часу на летні

25.03.2023 15:27
Адпаведна, будзем спаць на гадзіну менш.
Ілюстрацыйны здымакфота: Shutterstock.com

У ноч з 25 на 26 сакавіка Польшча пераходзіць з зімовага часу на летні. Гэта азначае, што неабходна перавесці гадзіннікі з 2:00 на 3:00.

У гэты час на чыгуначных шляхах будуць цягнікі некалькіх перавозчыкаў. На гэтую ноч PKP Intercity увядзе спецыяльны расклад, які ўлічвае змену часу. У гэтую ноч на маршрутах будуць цягнікі, якія курсуюць, між іншым, з Кракава ў Гдыню, са Свінавуйсця ў Варшаву і з Пшэмысля ў Свінавуйсце.

Пераход на летні і зімовы час акрэслівае распараджэннем прэм'ер-міністра ад 4 сакавіка 2022 года аб увядзенні і адмене цэнтральнаеўрапейскага летняга часу ў 2022-2026 гадах.

iar/нг