Беларуская Служба

Еўракамісар заклікаў членскія краіны ЕС паставіць ва Украіну боепрыпасы і амуніцыю, якая захоўваецца на складах

27.03.2023 15:54
Т'еры Брэтан наведаў ваенны завод Dezamet - адно з буйнейшых у Польшчы прадпрыемстваў па выпуску амуніцыі і боепрыпасаў.
Камісар ЕС па пытаннях прамысловасці і ўнутранага рынку Т'еры Брэтан PAP/Darek Delmanowicz

Камісар ЕС па пытаннях прамысловасці і ўнутранага рынку Т'еры Брэтан заклікаў членскія краіны Еўрасаюза павялічыць ваенную дапамогу Украіне. Еўрачыноўнік разам з прэмʼер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім і віцэ-прэмʼерам, міністрам нацыянальнай абароны Польшчы Марʼюшам Блашчакам наведалі ваенны завод Dezamet у горадзе Нова Дэмба (Падкарпацкае ваяводства на поўдні краіны). Гэта адно з буйнейшых у Польшчы прадпрыемстваў па выпуску амуніцыі і боепрыпасаў.

Тʼеры Брэтан сказаў, што Украіне трэба дапамагчы як мага хутчэй.

- Я заклікаю нашых сяброў, членскія краіны ЕС перадаць Украіне боепрыпасы і амуніцыю, якая захоўваецца на складах. Я маю на ўвазе калібр 155 мм, 120 мм... У нашых краінах такая амуніцыя захоўваецца на складах, і мы павінны як мага хутчэй адправіць яе на Украіну. Важна гэта зрабіць як мага хутчэй.

вс