Беларуская Служба

Польскія памежнікі: Учора з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 133 чалавекі

23.05.2023 16:02
Апошнім часам нелегальныя мігранты агрэсіўна рэагуюць на польскіх памежнікаў, паведамляе Памежная служба.
    -
Працягваюцца спробы нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы twitter.com/Straz_Graniczna

За суткі з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 133 чалавекі. Сярод іх былі грамадзяне Эрытрэі, Бангладэша, Індыі і Эфіопіі. З іх 20 чалавек павярнулі назад у Беларусь, убачыўшы польскія патрулі. Ля вёскі Пласка пяцёра грамадзян Камеруна пераправіліся праз раку Ваўкушанка.

Акрамя таго, за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы былі затрыманыя шэсць чалавек – пяць грамадзян Украіны і грамадзянін Малдовы.

Беларускія службы пры падтрымцы расійскіх увесь час спрабуюць стварыць шлях нелегальнай міграцыі праз Польшчу. Замежнікі па-ранейшаму легальна прыязджаюць у Расію, атрымліваючы візы для вучобы або працы, а затым на розных відах транспарту накіроўваюцца ў Беларусь, адкуль нелегальна спрабуюць трапіць у Польшчу.

Памежная служба паведаміла, што апошнім часам нелегальныя мігранты агрэсіўна рэагуюць на польскіх памежнікаў.

IAR/аз

116 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

22.05.2023 11:41
Гэта былі, у тым ліку, грамадзяне Непала і Марока.