Беларуская Служба

Алесь Зарэмбюк: Лукашэнка разумее толькі мову сілы

29.05.2023 11:01
Таму, паводле старшыня Фонду «Беларускі дом», санкцыі Захаду супраць Беларусі неабходныя.
Старшыня Фонду «Беларускі дом» Алесь Зарэмбюк у Трэцяй праграме Польскага радыё youtube.com

Старшыня Фонду «Беларускі дом» Алесь Зарэмбюк пераконвае, што беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка разумее толькі мову сілы. У інтэрв’ю Трэцяй праграме Польскага радыё Алесь Зарэмбюк адзначыў, што хоць сам не з'яўляецца прыхільнікам санкцый, то калі беларускі рэжым арыштоўвае, катуе і затрымлівае кожны дзень дзясяткі людзей, санкцыі неабходныя:

- Санкцыі абавязкова павінны быць уведзеныя. Яны павінны быць настолькі жорсткімі, як санкцыі супраць Расіі, бо Лукашэнка дапамагае Расіі ў вайне супраць Украіны. Па гэтай справе неабходная згода і адзінства, паколькі Лукашэнка разумее выключна мову сілы. Ён застаецца пры ўладзе ўжо амаль 29 гадоў і да гэтай пары іншыя спосабы на яго не паўплывалі.

Сёння польскія ўлады маюць намер дадаць у санкцыйны спіс супраць прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ў сацсетках заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі.

Узмацненне санкцыяў з’яўляецца адказам на рашэнне беларускага суду, які пакінуў у сіле прысуд па справе актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута. Як адзначыў міністр Каміньскі, у санкцыйны спіс будуць унесеныя асобы, адказныя за палітычныя рэпрэсіі, у тым ліку супраць палякаў, якія жывуць у Беларусі.

IAR/аз

Расія зноў пачала перакідваць у Беларусь свае войскі

29.05.2023 09:02
У той жа час украінцы не назіраюць прыкмет фармавання наступальных груповак.