Беларуская Служба

На кангрэсе Polska Wielki Projekt абмяркоўваюць, сярод іншага, вяртанне Польшчы значнай ролі ў Еўропы

03.06.2023 13:27
Сёлета сустрэча праходзіць пад лозунгам «Суверэнітэт».
               -       .
Апошні дзень кангрэсу распачаўся панэллю «Зроблена ў Польшчы – польскі поспех за мяжой» з удзелам віцэ-прэм’ера і міністра дзяржаўнай актываў Польшчы Яцэка Сасіна. PAP/Tomasz Gzell

У падножжа Каралеўскага замку ў Варшаве, у Аркадах Кубіцкага гавораць пра вяртанне Польшчы значнай ролі ў Еўропы, а таксама пра тое, як гэта зрабіць эфектыўна. Гэта адныя з галоўных тэмаў другога дня 13-га Кангрэсу Polska Wielki Projekt ( па-бел. «Польшча – вялікі праект»). Таксама запланаваныя размовы пра поспех польскага замежнага гандлю, рэпарацыі і кампенсацыі Украіне, будучыню ўніверсітэтаў.

Апошні дзень кангрэсу распачаўся панэллю «Зроблена ў Польшчы – польскі поспех за мяжой» з удзелам віцэ-прэм’ера і міністра дзяржаўнай актываў Польшчы Яцэка Сасіна. Увечары адбудзецца цырымонія ўзнагароджання Прэміяй імя прэзідэнта Рэспублікі Польшча Леха Качыньскага.

Кангрэс Polska Wielki Projekt – гэта дэбаты і сустрэчы з удзелам кансерватыўных палітыкаў, навукоўцаў і экспертаў з Польшчы і ўсяго свету. Сёлета сустрэча праходзіць пад лозунгам «Суверэнітэт».

Кангрэс Polska Wielki Projekt праходзіць пад ганаровым патранатам прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і медыйным патранатам Польскага радыё.

iar/ez