Беларуская Служба

34 гады таму ў Польшчы адбыліся часткова свабодныя парламенцкія выбары

04.06.2023 10:10
Перамога прафсаюзу «Салідарнасць» адкрыла новую эру ў найноўшай гісторыі дзяржавы.
Solidarność, zdjęcie ilustracyjne
"Solidarność", zdjęcie ilustracyjne Grabowski Foto / Shutterstock.com

4 чэрвеня 1989 году, дзякуючы ранейшым дамоўленасцям паміж уладамі ПНР і часткай апазіцыі, у Польшчы адбыліся часткова свабодныя парламенцкія выбары. Перамога прафсаюзу «Салідарнасць» адкрыла новую эру ў найноўшай гісторыі дзяржавы і паўплывала на працэс падзення камунізму ў Цэнтральнай Еўропе.

Карані трансфармацыйных працэсаў гісторыкі бачаць у змене міжнароднай абстаноўкі, якая адбылася ў сярэдзіне 1980-х гг. Працэс рэформаў у СССР, распачаты пасля прыходу да ўлады Міхаіла Гарбачова, азначаў адначасова і дазвол на змены ў іншых камуністычных краінах, якія хутка гэтай магчымасцю скарысталіся.

З нагоды гадавіны першых дэмакратычных выбараў, у нядзелю ў Варшаве запланавана 39 розных масавых мерапрыемстваў. Самае масавае пачнецца ў 12.00, марш пройдзе ад плошчы на Раздарожжы да Замкавай плошчы. Мерапрыемства арганізаванае апазіцыяй, яно павінна стаць выразам супрацьстаяння палітыцы кіроўнай партыі.

У сваю чаргу ў варшаўскім раёне Вілянаў праходзіць XVI Дзень падзякі, арганізаваны ў храме Божага Провіду. Ён адбываецца пад дэвізам «Дзякуй міратворцам».

IAR/нг