Беларуская Служба

Лаўрэат прэміі імя Леха Качыньскага: Палякі не цэняць сваіх дасягненняў

05.06.2023 16:01
Ілюстратар Януш Капуста атрымаў прэмію імя Леха Качыньскага падчас кангрэсу («Polska Wielki Projekt».
Януш КапустаPAP/Tomasz Gzell

Лаўрэат прэміі імя Леха Качыньскага на кангрэсе «Польшча вялікі праект» («Polska Wielki Projekt») ілюстратар Януш Капуста(Janusz Kapusta) лічыць, што недастатковае ўсведамленне найноўшай гісторыі Польшчы сведчыць аб тым, што палякі «не цэняць уласных дасягненняў».

Паводле яго, у сучасным свеце спрэчныя тэндэнцыі перамагаюць над рацыянальным дыскурсам.
Учора завяршыўся кангрэс «Польшча вялікі праект». Палітыкі, навукоўцы і эксперты сабраліся ў Варшаве, каб пагаварыць пра найбольш важныя для Польшчы і рэгіёну пытанні. Абмяркоўваліся, між іншым, роля культуры ў часы вайны і тое, як павінны выглядаць гарады будучыні.

IAR/аз

У Варшаве сёння апошні дзень кангрэсу кансерватыўнай думкі Polska Wielki Projekt

04.06.2023 08:51
Сёлетнія дэбаты праходзяць пад лозунгам «Суверэнітэт».