Беларуская Служба

Расійская ракета ўляцела на тэрыторыю Польшчы - НАТА рэагуе

29.12.2023 17:22
Польскі генерал Мечыслаў Бенек лічыць, што ракета ішла па раней запраграмаванаму курсу.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/untitled

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг абмеркаваў з прэзідэнтам Анджэем Дудам парушэнне расійскай ракетай паветранай прасторы Польшчы.

Інцыдэнт адбыўся раніцай у пятніцу падчас серыі расійскіх авіяўдараў па Украіне. Расійская ракета праляцела 40 км над Польшчай, а затым заляцела на тэрыторыю Украіны.

«НАТА застаецца салідарнай з нашым саюзнікам. Мы сочым за сітуацыяй і будзем падтрымліваць кантакт да таго часу, пакуль не будуць устаноўленыя факты. НАТА захоўвае пільнасць», – запэўніў Енс Столтэнберг пасля размовы з польскім прэзідэнтам.

Аб'ектам, які заляцеў на тэрыторыю Польшчы, хутчэй за ўсё была расійская крылатая ракета Х-22 або Х-101.

Польскі генерал Мечыслаў Бенек лічыць, што ракета ішла па раней запраграмаванаму курсу. Ён таксама дадаў, што працэдуры, уведзеныя арміяй, былі адпаведныя.

Польская СПА сачыла за ракетай да моманту, пакуль яна не пакінула тэрыторыю Польшчы.

вс