Мінулы год у польскім рэгіёне Вармія і Мазуры быў Годам Мікалая Каперніка. З гэтай нагоды ў галоўным горадзе рэгіёну Ольштыне (паўночна-ўсходняя Польшча) адбылася прэзентацыя камп’ютарнай гульні і прыкладання, галоўным героем якой з’яўляецца Капернік. Гулец разам з Капернікам праводзіць час у Ольштынскім замку, адміністратарам якога быў славуты астраном.
Праца над праектам працягвалася паўгода, сказаў Пётр Гаткоўскі з кампаніі Chronospace – распрацоўшчыка гульні.
- Гульня распрацаваная ў сістэме 3D, яна падзеленая на сектары: геалагічны, эканамічны і ваенны. Гульня ахоплівае ўсе сферы, якімі Капернік займаўся, калі кіраваў замкам. Гулец з сярэднім досведам павінен прайсці гульню цягам гадзіны. Дарэчы, у ёй шмат тэкставай інфармацыі, прысвечанай ольштынскаму перыяду Каперніка.
Карціна «Астраном Капернік альбо размова з богам». Ян Матэйка, алей на палатне, 1873 год
Мікалай Капернік (19 лютага 1473 г., Торунь – 24 мая 1543 г., Фромбарк) – вучоны, рэлігійны і дзяржаўны дзеяч польскага паходжання, астраном, стваральнік геліяцэнтрычнай сістэмы свету. Большасць свайго жыцця ён правёў у паўночна-ўсходнім польскім рэгіёне Вармія і Мазуры.
вс