У 2023 годзе імпарт польскага ўльтрапастэрызаванага малака ў Паўднёвую Карэю вырас на 32% у параўнанні з папярэднім годам і склаў 37 тыс. 400 т, а ў параўнанні з 2020 годам – у тры разы, паведаміла Мытная служба Рэспублікі Карэя. У грашовым эквіваленце імпарт польскага малака ў Карэю складае больш за 31 млн 100 тыс. долараў ЗША.
Доля малака польскай вытворчасці на карэйскім рынку вырасла да 90%. Іншыя краіны, якія экспартуюць малочную прадукцыю ў Паўднёвую Карэю, займаюць далёкія пазіцыі. Так, доля прадукцыі з Аўстраліі складае 4,9% рынку імпартнага малака, Германіі – 3,9%, Францыі – 2,2%.
Адна з прычын поспеху польскага малака ў Паўднёвай Карэі – яго цана. Так, літр малака карэйскай вытворчасці каштуе ў сярэднім 2,40 долара (у пераводзе з карэйскай валюты – рэд.), а польскага – 1,70 долара – на 30% менш.
вс