Беларуская Служба

Сталі вядомыя найбольш папулярныя маркі легкавых аўто, якія палякі ўвозяць з-за мяжы

03.02.2024 17:45
Cёлета ў Польшчу будзе імпартавана 870-900 тыс. былых ва ўжыванні аўтамабіляў.
 Alfa Romeo 159 Sport Plus.
Аўтамабіль Alfa Romeo 159 Sport Plus. Ілюстрацыйны здымакфота: Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У студзені 2024 года вырас імпарт у Польшчу патрыманых легкавых аўтамабіляў і фургонаў вагой да 3,5 т, вынікае з дадзеных, апублікаваных Інстытутам даследавання аўтамабільнага рынку «Самар». У першым месяцы бягучага года зарэгістравана 72 тыс. 742 увезеных з-за мяжы патрыманых аўтамабіляў. З іх 66 тыс. 6 машын – легкавыя. У параўнанні з папярэднім годам рост склаў 24,6%. Паводле прагнозаў, сёлета ў Польшчу будзе імпартавана 870-900 тыс. былых ва ўжыванні аўто.

Сярэдні ўзрост увезенай з-за мяжы машыны – 12 гадоў 2 месяцы. Большасць імпартаваных бэушных аўтамабіляў – з бензінавым рухавіком. Сярэдні ўзрост у дадзенай катэгорыі ўвезеных аўто складае 12 гадоў 9 месяцаў, дызеля – 11 гадоў 5 месяцаў, а электрычных – 4 гады 7 месяцаў.
Найбольшая колькасць патрыманых машын была ўвезеная з Германіі – 37 тыс. 641 аўто (21,3%), Францыі – 8 тыс. 15 машын, Бельгіі – 5 тыс. 273, ЗША – 4 тыс. 422, Нідэрландаў – 3 тыс. 768.

Сярод найбольш папулярных марак легкавых аўтамабіляў першае месца займае Volkswagen, фургонаў – Renault. Самай папулярнай мадэллю, якая ўвозіцца ў Польшчу, з’яўляецца Opel Astra. Другое і трэцяе месцы займаюць адпаведна Volkswagen Golf і Audi A4. На першым месцы сярод фургонаў – Renault Master.

вс