Беларуская Служба

Урад змяніў палажэнне аб воінскім прызыве

06.02.2024 13:45
Рэзервістаў будзе ўдвая больш.
Войска ПольскаеShutterstock.com/DarSzach

У штогадовыя палажэнні аб прызыве ва Узброеныя Сілы Польшчы ўнесеныя змяненні. Колькасць прызываў у сферы актыўнага рэзерву ў параўнанні з мінулым годам вырасце ў два разы.

Агульная колькасць прызыўнікоў застаецца нязменнай і складае да 200 тысяч чалавек. Аднак у выпадку актыўнага рэзерву ліміт прызыву павялічваецца да 20 тысяч, што ўдвая перавышае мінулы год.

Акрамя таго, павялічваецца колькасць прызыўнікоў на добраахвотную тэрміновую вайсковую службу на 6 тысяч чалавек, на прафесійную службу – на 4 тысячы, у тэрытарыяльныя войскі – на 3 тысячы.

Змены не азначаюць вяртання абавязковай тэрміновай вайсковай службы ў Польшчы. Гэта штогадовае абнаўленне, якое ў асноўным тычыцца рэзервістаў па ключавых для арміі спецыяльнасцях. На гэтыя мэты было выдзелена 6,5 мільярда ($1,625 млн) з бюджэту.

яс