Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў Мрочэк паведаміў пра неабходнасць павелічэння колькасці паліцэйскіх. На дадзены момант польскай паліцыі не хапае каля тысячы супрацоўнікаў, што складае каля 10 працэнтаў ад агульнай колькасці піліцыянтаў.
Чэслаў Мрочэк, які быў госцем Польскага радыё, сказаў, што спосабам прыцягнення новых афіцэраў з'яўляецца падвышэнне заробку на 20%.
Чыноўнік адзначыў, што павышэнне закране і цывільных супрацоўнікаў паліцыі, аплата працы якіх раней была нізкай. Усяго ў паліцэйскіх структурах працуе 20 тысяч такіх супрацоўнікаў.
Госць Polskie Radio паведаміў, што ў гэтым годзе большага падвышэння не плануецца. Аднак ён анансаваў працу па пастаянным павышэнні прывабнасці службы ў паліцыі.
ПР/юл