Прэзідэнт Польшча Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Корнхаўзер-Дуда завяршаюць працоўную паездку па краінах Усходняй Афрыкі візітам у Танзанію. На 9 лютага запланавана афіцыйнае прывітанне, перамовы з прэзідэнткай Танзаніі Саміяй Сулуху-Хасан у фармаце «тэт-а-тэт», а таксама сустрэча дэлегацый дзвюх краін. Нагадаем, перад гэтым прэзідэнт Польшчы наведаў Руанду і Кенію.
Галоўныя накірункі палітычных перамоваў, якія польскі лідар Анджэй Дуда мае намер абмеркаваць у Танзаніі, – гэта прасоўванне польскага бізнесу, а таксама пытанні глабальнай бяспекі, у прыватнасці, абмеркаванне сітуацыі ва Усходняй Еўропе і наступствы вайны ва Украіне:
-Мы будзем гаварыць аб тым, хто парушае міжнароднае права, хто парушае парадак, устаноўлены пасля Другой сусветнай вайны, хто парушае межы, хто з'яўляецца агрэсарам і хто нясе адказнасць за тую складаную сітуацыю, якая сёння назіраецца ў многіх месцах па ўсім свеце, выкліканую энергетычным або харчовым крызісам.
Польскі лідар падчас знаходжання ў Танзаніі таксама наведае мясцовы шпіталь, дзе Польшча рэалізуе праграму дапамогі і навучання мясцовых лекараў хуткай медычнай дапамозе.
iar/ez