Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда хоча, каб урад працягваў інвестыцыі, распачатыя папярэднім урадам

13.02.2024 17:08
У прэзідэнцкім палацы сёння прайшло пасяджэнне Рады Кабінета міністраў, скліканае прэзідэнтам Анджэем Дудам.
Паседжанне Рады Кабінета міністраўPAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт размаўляў з урадам, між іншым, пра будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порту (CPK), будаўніцтва атамнай электрастанцыі і мадэрнізацыю польскага войска.

Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што хоча, каб урад працягваў гэтыя інвестыцыі. Адкрываючы пасяджэнне Рады міністраў, прэзідэнт падкрэсліў, што гэтыя інвестыцыі маюць вялікае значэнне для развіцця краіны. Анджэй Дуда дадаў, што з яго пункту гледжання важна, каб гэтыя інвестыцыі былі рэалізаваныя і сталі падмуркам для развіцця.

Прэм’ер-міністр Дональд Туск падчас паседжання Рады кабінету міністраў праінфармаваў прэзідэнта Анджэя Дуду пра парушэнні ў ажыццяўленні інвестыцыяў, звязаных, між іншым, з будаўніцтвам камунікацыйнага порту і развіццём ядзернай энергетыкі. Дональд Туск падкрэсліў, што інвестыцыі папярэдняга ўраду ажыццяўляліся непаўнавартасна і шкодзілі польскай дзяржаве. Прэм'ер-міністр заявіў, што маштабы халатнасці былі вялікія. Кіраўнік урада таксама нагадаў, што да гэтага часу на CPK выдаткавана два мільярды 700 мільёнаў злотых, у тым ліку паўмільярда на чыгуначную праграму, але не пабудавана ніводнага кіламетра шляхоў і нават няма дазволаў на будаўніцтва.

ав

Новы польскі ўрад хоча ўзмацніць плот на мяжы з Беларуссю

13.02.2024 10:42
Таксама рыхтуецца праграма дапамогі суб’ектам з памежных раёнаў, якія пацярпелі ў выніку міграцыйнага крызісу.

Ліквідавана злачынныя група, якая дапамагала замежнікам, у тым беларусам, легалізавацца ў Польшчы насуперак правілам

13.02.2024 13:16
Удзельнікі банды прадавалі замежнікам дакументы, якія пацвярджаюць няпраўду адносна працы і месца жыхарства.