Польскія парафіі каталіцкага касцёла зладзілі сёння збор грошай на дапамогу Украіне. Сабраныя сродкі будуць перададзеныя праз Caritas Polska на падтрымку пажылых, людзей з абмежаванымі магчымасцямі і сем'яў, якія страцілі дом.
На пачатку Вялікага посту старшыня епіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі заклікаў да салідарнасці з ахвярамі вайны ва Украіне. Гэтая дапамога павінна працягвацца, пакуль доўжыцца вайна.
Старшыня Епіскапату Польшчы звярнуў увагу на тое, што з самага пачатку вайны Касцёл у Польшчы – праз арганізацыю Caritas, Упраўленне дапамогі Касцёлу на Усходзе, манаскія кангрэгацыі, парафіі, установы, фірмы ды прыватныя асобы – аказвае дапамогу ўкраінцам. Арцыбіскуп Гандэцкі нагадаў, што ў Польшчы «Карытас» кіруе 28 цэнтрамі дапамогі мігрантам і бежанцам, у якіх знаходзяцца больш за 92 тысячы бежанцаў, звыш 30 працэнтаў з якіх – дзеці.
«Больш за 70 тысяч дарослых і дзяцей атрымалі псіхалагічную падтрымку і розныя інтэграцыйныя мерапрыемствы, якія дазволілі ім лепш функцыянаваць у польскім грамадстве. Больш за 10 тысяч чалавек прынялі ўдзел у курсах польскай мовы, а 14 тысячам чалавек атрымалі дапамогу ў працаўладкаванні. У 2023 годзе больш за 23 тысячы людзі знайшлі прытулак у цэнтрах Caritas і іншых касцельных установах», – падкрэсліў арцыбіскуп Гандэцкі.
IAR/нг