ЗША выказалі падзяку польскім спецслужбам за затрыманне расійскакга шпіёна. Прэс-сакратар Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Эдрыен Уотсан выказала падтрымку Агенцтву ўнутранай бяспекі (ABW) Польшчы.
«Мы станоўча ацэньваем дзеянні польскіх праваахоўнікаў, якія затрымалі чалавека, які на замову расійскіх спецслужбаў планаваў падпаліць будынкі ў Польшчы. Гэты арышт паказвае, што дыверсанты, якія падтрымліваюць дзеянні Расіі, будуць прыцягнутыя да адказнасці», – напісаў Эдрыен Уотсан на партале X.
Нагадаем, 31 студзеня супрацоўнікі ABW затрымалі ва Уроцлаве мужчыну, які дзейнічаў па заданні спецслужбаў РФ. Грамадзянін Украіны, які ўваходзіў у арганізаваную злачынную групу, рыхтаваўся да дыверсійна-разведвальнай дзейнасці. Мужчына хацеў падпаліць аб'екты, размешчаныя ў непасрэднай блізкасці ад інфраструктуры стратэгічнага значэння.
iar/ez