Беларуская Служба

Генштаб Польшчы распачынае аперацыю Szpej. Жаўнераў Войска Польскага апрануць у новую форму

18.02.2024 12:47
«Змены ў форме і індывідуальнай экіпіроўцы павінны быць уведзены да канца гэтага года», – паведамляе прэс-сакратар Генеральнага штаба Польшчы.
Жаўнеры Войска Польскага Фота: shutterstock/DarSzach

У польскіх вайскоўцаў будзе новая, больш якасная індывідуальная экіпіроўка. Генеральны штаб УС Польшчы распачынае аперацыю Szpej (па-беларуску «Экіпіроўка»). «Змены ў форме і індывідуальнай экіпіроўцы павінны быць уведзены да канца гэтага года», – паведамляе прэс-сакратар Генеральнага штаба Польшчы палкоўнік Ёанна Клейшміт:

-Прыярытэтнай задачай з'яўляецца максімальна хуткае забеспячэнне вайскоўцаў такім элементамі рыштунку, як камізэлькі, шлемы і новая форма, а таксама дадатковым абсталяваннем, якое павысіць камфортнасці службы і эфектыўнасць вядзення баявых дзеянняў.

Чарговым прыярытэтам зʼяўляецца поўнае замена новымі ўзорамі састратэрлых элементаў формы і рыштунку.

Да канца 2024 года ў кожнага польскага вайскоўца павінна быць новая палявая форма і дадатковае адзенне, якое будзе добра служыць у складаных умовах надворʼя.

Аперацыя Szpej Генштаба Польшчы выклікана шматлікімі прапановамі саміх вайскоўцаў і планамі развіцця Узброеных сіл, якія разлічаны да 2035 года.

iar/ez


Польская армія атрымае 152 самаходныя гаўбіцы Krab

08.12.2023 16:34
Кантракт з вытворцам самаходных гаўбіц Krab быў падпісаны міністрам абароны Марыюшам Блашчакам у Міністэрстве нацыянальнай абароны. Міністр адзначыў, што гэтая дамова з'яўляецца важным элементам развіцця польскіх узброеных сілаў.

Кіраўнік Мінабароны Польшчы агучыў праект закона аб грамадзянскай абароне

20.01.2024 15:16
Падчас сустрэчы ў Любліне міністр нацыянальнай абароны Польшчы таксама казаў пра пашырэнне і ўзмацненне арміі.

Завершылася праверка працы Міністэрства абароны

08.02.2024 14:21
Намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык паведаміў Сейму ацаніў, што падчас кіравання міністраў Антонія Мацярэвіча і Марыюша Блашчака ў Міністэрстве абароны была прыпыненая мадэрнізацыя польскай арміі.