Беларуская Служба

Дабрачынны канцэрт дзеля падтрымкі ваенных сірот з Украіны адбудзецца ў кракаўскім Тэатры імя Славацка

18.02.2024 15:14
На канцэрце «Салідарныя з Украінай 2024» выступяць артысты тэатра і запрошаныя госці, сярод іншых, Павел Дамагала і Юлія Каміньска і многія іншыя.
Афіша мерапрыемства Фота: https://teatrwkrakowie.pl/spektakl/solidarni-z-ukraina-2024

Суарганізатар канцэрту «Салідарныя з Украінай 2024» актор кракаўскага тэатру імя Юліюша Славацкага ў Кракаве Матэвуш Яніцкі заявіў, што гэтай ініцыятывай арганізатары хочуць нагадаць украінцам, што палякі памятаюць пра вайну, якая дагэтуль працягваецца і якая таксама наўпрост тычыцца палякаў:

- Вайна ва Украіне, гэта не толькі баявыя дзеянні. Гэта, у тым ліку, імкненне Пуціна адбудаваць савецкую імперыю. Кожны з нас хоча жыць па-свойму, хоча займацца сваёй справай, мае свае інтарэсы, але мы павінны нагадваць пра сябе і ўзаемна падтрымліваць адзін аднаго, каб гэтая дапамога Украіне не спынялася.

Ад нас залежыць, ці адчуюць палітыкі неабходнасць працягваць падтрымку Украіны.

На канцэрце «Салідарныя з Украінай 2024» выступяць артысты тэатра і запрошаныя госці, сярод іншых, Павел Дамагала і Юлія Каміньска і многія іншыя.

Падчас канцэрту адбудзецца збор сродкаў для фонду Stand with Ukraine, які падтрымлівае, у тым ліку, ваенных сірот. Канцэрт адбудзецца на сцэне Тэатра імя Юліюша Славацкага ў Кракаве 24 лютага, у другую гадавіну поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

iar/teatrwkrakowie.pl/ez