Адмысловец падкрэсліў, што ствараецца ціск на краіны Альянсу, каб яны павялічылі выдаткі на абарону.
«Ясна прапісана, якія сілы дзяржава павінна вылучыць для калектыўнай абароны, і гэта значна большыя сілы, чым тыя, з якімі мы маем справу з часоў халоднай вайны. Але гэта, вядома, зойме гады», — сказаў Войцех Лорэнц.
Па словах эксперта, ужо зараз відавочна, што гэтыя выдаткі будуць расці, бо ў гэтым годзе 18 з 31 краіны-ўдзельніцы альянсу павінны дасягнуць мінімальнага ўзроўню выдаткаў на абарону ў два працэнты ВУП.
«Аднак гэтага яшчэ недастаткова і не азначае, што не трэба ціснуць на тыя краіны, якія не выйшлі на дадзены ўзровень», — падкрэсліў ён.
Польшча, паводле інфармацыі віцэ-прэм'ера і міністра нацыянальнай абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша, з'яўляецца лідарам у NATO па выдатках на абарону. Польскі ўрад выдаткоўвае на гэтую мэту больш за ўсё сярод краін Альянсу ў адносінах да эканомікі — 4,23 працэнта ВУП.
Злучаныя Штаты шмат гадоў лідзіравалі па выдатках на абарону ў краінах NATO, але ў мінулым годзе іх абагнала Польшча, якая заняла першае месца, яшчэ больш павялічыўшы суму грошай, прызначаную на ўзбраенне.
ПР/юл