Беларуская Служба

З пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны загінулі і атрымалі раненні 1 тыс. 822 дзяцей

24.02.2024 17:57
Цяпер у Польшчы знаходзяцца больш за 950 тыс. перасяленцаў з Украіны, з якіх каля 360 тыс. – гэта дзеці.
Грамадзяне Украіны на польскай памежнай станцыі Пшэмысль Shutterstock/0simon0 SzymonLaszewski

З пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны загінулі і атрымалі раненні 1 тыс. 822 дзяцей, паведаміла польскае прадстаўніцтва ЮНІСЕФ.
Адным са шматлікіх ваенных злачынстваў, здзейсненых Расіяй падчас вайны, з'яўляецца выкраданне і дэпартацыя ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый. ЮНІСЕФ, паводле заявы арганізацыі, пастаянна сочыць за сітуацыяй.

«Мы спрабуем зрабіць усё магчымае, каб знайсці гэтых дзяцей. Гэта адбываецца ў рамках праграмы, якую ЮНІСЕФ рэалізуе практычна ва ўсім свеце ў месцах, дзе працягваюцца ўзброеныя канфлікты, каб узʼяднаць дзяцей з семʼямі», – заявіла прадстаўніца арганізацыі Маніка Кацпшак.

У Польшчы ЮНІСЕФ акцэнтуе ўвагу на ўключэнні ўкраінскіх дзяцей у польскую сістэму адукацыі. Цяпер у краіне знаходзяцца больш за 950 тыс. перасяленцаў з Украіны, з якіх каля 360 тыс. – гэта дзеці. Паводле дадзеных ЮНІСЕФ, 46% зь іх не наведваюць польскіх школ.

вс