Беларуская Служба

Фермеры заблакавалі польска-нямецкі памежны пераход у Сьвецку

25.02.2024 16:03
У Польшчы працягваюцца пратэсты аграрыяў.
    -
Фермеры заблакавалі пераход на польска-нямецкай мяжы ў СьвецкуPAP/Lech Muszyński

Фермеры заблакавалі пераход на польска-нямецкай мяжы ў Сьвецку, перакрылі рух у абодвух кірунках на магістралі шашы А2. На дарозе ўзнікаюць вялікія заторы.

Аграрыі заявілі, што будуць пратэставаць да 20 сакавіка.

Паліцыя заклікае вадзіцеляў выбіраць альтэрнатыўныя маршруты і арганізуе аб'езды.

Прычынай пратэстаў фермераў па ўсёй Польшчы з'яўляецца, між іншым, нядаўняе рашэнне Еўракамісіі падоўжыць бяспошлінны гандаль з Украінай да 2025 года, а таксама нязгода на экалагічную палітыку супрацьдзеянне Еўрасаюза.

яс