Беларуская Служба

Заключаныя кантракты на будаўніцтва сістэмы электроннай аховы на памежных з Беларуссю рэках

26.02.2024 17:43
Інвестыцыі часткова фінансуюцца Еўрапейскім саюзам.
    .        .
Плот на мяжы з Беларуссю. Заключаны кантракты на будаўніцтва электроннай аховы на рэках.Фота: twitter.com/@Straz_Graniczna

Памежная служба заключыла кантракты на будаўніцтва радыёэлектроннай аховы на памежных з Беларуссю рэках. Адна тычыцца ракі Буг, а другая – рэк Свіслач і Істачанка. Агульны кошт інвестыцый складзе больш за 364 мільёны злотых.

Агульная працягласць радыёэлектроннай агароджы на Бугу складзе прыкладна 172 кіламетры. Гэта, між іншым, каля 1800 камер відэаназірання, каля 4500 камер, а таксама спецыяльныя датчыкі, якія забяспечваюць выяўленне розных фізічных характарыстык аб'ектаў. Таксама плануецца пракласці каля 200 кіламетраў кабеляў электразабеспячэння і столькі ж кабеляў перадачы, а таксама ўсталяваць каля 10 тэлекамунікацыйных кантэйнераў.

У сваю чаргу ў электронную загароду на рэках Свіслач і Істачанка працягласцю каля 47 кіламетраў будзе ўваходзіць каля 500 слупоў відэакамер з тысячамі камер, а таксама спецыяльныя кантэйнеры і датчыкі для выяўлення розных фізічных асаблівасцяў абʼектаў.

«У рамках рэалізуемых інвестыцый падрадчыкі ўзялі на сябе абавязацельствы па забеспячэнні экалагічнага нагляду асобамі, якія валодаюць адмысловымі ведамі ў галіне арніталогіі, герпеталогіі і батанікі, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з кампетэнтнымі рэгіянальнымі ўпраўленнямі аховы навакольнага асяроддзя», – запэўніваюць у памежнай службе.

Электронныя загароды на рэках Буг, Свіслач і Істачанка прызначаныя для выяўлення падзей, звязаных з памежнай злачыннасцю, у прыватнасці незаконнай міграцыяй і кантрабандай тавараў. Электронная загарода запраектаваная такім чынам, каб зона яе дзеяння ахоплівала ўсю працягласць мяжы з Беларуссю на памежных рэках без узнікнення мёртвых зон. Дзякуючы гэтаму супрацоўнікі памежнай службы атрымаюць інструмент аховы дзяржаўнай мяжы, які фіксуе падзеі, звязаныя з перасячэннем мяжы, і забяспечвае кругласутачнае назіранне за пагранічнай паласой.

Абедзве інвестыцыі часткова фінансуюцца Еўрапейскім саюзам.

IAR/нг