Беларуская Служба

Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы: Гуманітарную і вайсковую дапамогу трэба аддзяляць ад эканамічнай

27.02.2024 10:01
Сёння ў Варшаве запланаваная буйная дэманстрацыя фермераў. Пачатак а 11.00 на Параднай плошчы.
M
Mіністр сельскай гаспадаркі і развіцця вясковых раёнаў Чэслаў СякерскіPAP/Radek Pietruszka

Наша дапамога Украіне па-ранейшаму патрэбная, але гуманітарную і вайсковую дапамогу трэба аддзяляць ад эканамічнай, лічыць міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вясковых раёнаў Чэслаў Сякерскі(Czesław Siekierski):

- Еўропа, польскія фермеры і фермеры з іншых краінаў кажуць: так Украіне трэба дапамагаць, але адначасова трэба аддзяляць гуманітарную і вайсковую дапамогу ад эканамічнай. Нельга парушаць эканамічную стабільнасці фермераў памежных з Украінай краінаў.

Па ўсяе Польшчы працягваюцца пратэсты фермераў, якія патрабуюць адмовіцца ад еўразвязаўскай палітыкі «Зялёнага парадку» і спыніць імпарт харчоў з Украіны.

Сёння ў Варшаве запланаваная буйная дэманстрацыя фермераў. Пачатак а 11.00 на Параднай плошчы.

IAR/аз

Пашыраецца пратэст польскіх фермераў

26.02.2024 13:45
На 27 лютага запланаваная буйная дэманстрацыя ў Варшаве, а таксама блакады дарогаў па ўсяе Польшчы.