Упаўнаважаны ўрада Польшчы па пытаннях пасляваеннага аднаўлення Украіны, страшныя Камісіі Сейма па міжнародных справах Павел Коваль заявіў, што цяпер для Украіны самае галоўнае – гэта забяспечанае неабходнай колькасцю боепрыпасаў.
Дыпламат назваў гэта важнейшай задачай для заходніх краінаў:
-Цяпер мы павінны гаварыць толькі пра адно – пра боепрыпасы. Неадкладна трэба аказаць падтрымку. Трэба рабіць гэта як мага хутчэй, каб не было позна. І каб 2024 не ўвайшоў у гісторыю, як год калі Пуцін здолеў прарваць лінію фронту.
Упаўнаважаны ўрада Польшчы па пытаннях пасляваеннага аднаўлення Украіны Павел Коваль падкрэсліў, што немагчыма прымусіць Кіеў да перамоваў з Расіяй, бо гэта будзе азначаць згоду на прымусовую змену межаў у Еўропе.
Дыпламат дадаў, што Украіну таксама трэба працягваць падтрымліваць у яе еўрапейскіх памкненнях, бо пашырэнне ЕЗ на ўсход таксама будзе поспехам Польшчы.
iar/эж