Канцылярыя прэзідэнта Польшча абвяшчае 4-ы дэкламацыйны конкурс: «Словам – Польшча« для вучняў польскіх школаў за мяжой. Палякі, якія вывучаюць польскую мову за мяжой, могуць прэтэндаваць на статуэтку першай лэдзі.
«Апошнія гады паказалі, што польская моладзь ахвотна сягае па айчынных аўтараў. Таму я спадзяюся, што ў 2024 годзе таксама змогуць прадставіць сябе многія таленавітыя маладыя людзі», – адзначыла жонка прэзідэнта Польшча Агата Карнгаўзэр-Дуда ў відэароліку, апублікаваным на сайце prezydent.pl.
Вучні могуць прадставіць свой дэкламацыйны талент у выглядзе відэаролікаў у трох узроставых катэгорыях: 7-9 гадоў, 10-13 гадоў і 14-19 гадоў. Сярод аўтараў вершаў сёлетняга конкурсу апынуліся: Ян Каханоўскі, Юліюш Славацкі, Юльян Тувім і Канстанты Ільдэфонс Галчынскі.
Конкурс працягнецца з сакавіка па кастрычнік 2024 года і будзе складацца з чатырох адборачных этапаў – школьнага, рэспубліканскага, кантынентальнага і фінальнага. Пераможцы ў кожнай узроставай катэгорыі будуць вызначаны ў фінале.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчаная на афіцыйным сайце www.prezydent.pl і ў сацыяльных сетках.
PAP/аз