Учора на просьбу прэм’ер-міністра Дональда Туска ў Сейм быў унесены праект пастановы з заклікам да Еўракамісіі ўвесці санкцыі на імпарт у Еўрасаюз расійскай і беларускай харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі.
Праект пастановы перададзены на першае чытанне ў сеймавую камісію па сельскай гаспадарцы. Яго аўтары сцвярджаюць, што імпарт прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі і Беларусі прыносіць велізарныя даходы ў бюджэты гэтых краін, што можа спрыяць умацаванню здольнасці Расіі працягваць вайну з Украінай.
яс