Міністэрства аховы здароўя плануе забараніць аднаразовыя электронныя цыгарэты. Падрыхтаваны міністэрствам праект можа быць вынесены на грамадскае абмеркаванне ў бліжэйшыя тыдні, паведаміў намеснік міністра Войцех Канечны(Wojciech Konieczny):
- На наш погляд, забарона неабходная, таму што без яе існуе рызыка, што мы спынімся на нейкіх частковых рашэннях, якія можна лёгка будзе абысці. Простая забарона, якая выконваецца, на наш погляд, будзе больш эфектыўнай.
Віцэ-міністр аховы здароўя дадаў, што забарону на аднаразовыя электронныя цыгарэты ўводзяць і іншыя еўрапейскія краіны, напрыклад, Францыя. Раней падобную забарону ўвялі Індыя і Кітай, якія з’яўляюцца буйнымі вытворцамі аднаразовых электронных цыгарэтаў.
У Міністэрстве аховы здароўя Польшчы будзе ствараная рабочая група, з мэтай тэрмінова выключыць з рынку ўсе такія прадукты, якія не адпавядаюць дзеючым заканадаўчым палажэнням.
IAR/аз