Беларуская Служба

Польская кампазітарка Эльжбета Сікора атрымала ўзнагароду ад прэзідэнта Францыі

21.03.2024 19:06
Артыстка быў удастоеная ўзнагароды за жыццёвыя дасягненні ад Акадэміі Charles Cros – прэстыжнага аб'яднання французскіх музычных крытыкаў.
Аўдыё

Польская кампазітарка Эльжбета Сікора (Elżbieta Sikora) атрымала ўзнагароду ад прэзідэнта Французскай Рэспублікі ў амбасадзе Рэспублікі Польшча ў Парыжы. 

«Эльжбета Сікора з’яўляецца аўтарам каля 110 песень, стварае электраакустычную, інструментальную і вакальную музыку і прымае новыя выклікі», – напісалі члены Charles Cros у абгрунтаванне свайго рашэння.

Прэзідэнцкая ўзнагарода складаецца з дыплома і вазы, вырабленай у знакамітых фарфоравых майстэрнях у Сеўры пад Парыжам.

«Мяне зацікавіла тое, што яна мастачка, звязаная з франкафоннай культурай, польскай, еўрапейскай. Яе творчасць вельмі каштоўная», – сказаў суразмоўца Польскага радыё старшыня журы Амер Карле (Omer Corlaix).

«Я рада, што атрымала такую ​​ўзнагароду ў Францыі, бо жыву тут шмат гадоў. Прыемна быць заўважанай», – сказала Эльжбета Сікора ў эфіры Dwójka.

Акрамя прэзідэнцкай узнагароды, артыстку ўзнагародзілі і за апошні альбом «Канцэрты», які быў выдадзены да 80-годдзя кампазітаркі.

IAR/вх