Беларуская Служба

Абавязак школьнага навучання і адмена часткі льготаў – гэта некаторыя змены ў закон аб знаходжанні ўкраінскіх бежанцаў у Польшчы

27.04.2024 14:15
На будучым тыдні польскі ўрад зоймецца законапраектам аб дапамозе ўкраінцам, якія збеглі ад вайны.
Члены польскага ўраду PAP/Leszek Szymański

Урад Польшчы на паседжанні ў аўторак абмяркуе праект змяненняў у Закон аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам на тэрыторыі гэтай краіны і некаторыя іншыя акты, паведамляецца на афіцыйным сайце кіраўніка польскага ўраду.

Палажэнні падрыхтаваныя ў Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі сумесна з іншымі міністэрствамі.

Намеснік кіраўніка польскага МУС Мацей Душчык заявіў у сераду, што «пасля доўгіх абмеркаванняў Мінадукацыі вырашыла ўвесці абавязковае школьнае навучанне для ўсіх дзяцей з Украіны».

«Мы праінфармавалі нашых партнёраў з Украіны. Яны таксама на гэта пагадзіліся», — сказаў Душчык. Ён прызнаў, што каля 200 тысяч украінскіх дзяцей вучацца ў польскіх школах, але дакладна невядома, колькі маладых украінцаў застаецца па-за сістэмай адукацыі ў Польшчы, то бок вучацца ва ўкраінскай сістэме.

Ён абвясціў, што выплата дзяржаўнай сямейнай дапамогі «800 Плюс» для ўкраінскіх дзяцей павінна быць прывязаная да абавязковага школьнага навучання.



Акрамя таго, праект прадаўжае часовую абарону для ваенных бежанцаў з Украіны. Прапанаванае палажэнне прадугледжвае, што знаходжанне грамадзян Украіны, якім быў выдадзены індывідуальны нумар PESEL UKR, будзе законным да 30 верасня 2025 года. Пры гэтым з наступнага года можна будзе змяніць статус знаходжання з цяперашняй часовай аховы на часовае пражыванне тэрмінам на тры гады.

Праект таксама прадугледжвае адмену грашовай дапамогі для ўладальнікаў прыватных кватэраў, звязаных з кампенсацыяй выдаткаў на пражыванне і харчаванне ваенных бежанцаў.

 З 1 ліпеня таксама спыняецца падтрымка бежанцаў у выглядзе фінансавання фатаграфіі і аднаразовая грашовая дапамога ў памеры 300 злотых.

PAP/аз

Сейм Польшчы падоўжыў тэрмін легальнага знаходжання ваенных уцекачоў з Украіны

09.02.2024 11:44
У Польшчы агульную колькасць імігрантаў можна ацаніць прыблізна ў 3,5-4 мільёны, з якіх 60-75% складаюць украінцы