Беларуская Служба

Каля 500 тысяч вернікаў святкуюць Вербніцу

28.04.2024 11:02
Вербная нядзеля з'яўляецца адным з дванаццаці найважнейшых свят праваслаўнага богаслужэбнага календара. 
.
.WFranz/pixabay.com/CC0

Праваслаўныя і вернікі іншых усходніх абрадаў адзначаюць Уваход Госпада ў Ерусалім, гэта значыць Вербную нядзелю. Сёлета праваслаўны Вялікдзень прыпадае на 5 траўня.

Вербная нядзеля з'яўляецца адным з дванаццаці найважнейшых свят праваслаўнага богаслужэбнага календара. Паводле ўсходняй традыцыі, у суботу ўвечары ў праваслаўных храмах прайшлі першыя набажэнствы з асвячэннем пальмаў.

Найбольшая канцэнтрацыя праваслаўных хрысціян у Польшчы знаходзіцца ў Падляшскім ваяводстве. У саборы св. Мікалая ў Беластоку літургію Вербнай нядзелі ўзначаліць ардынарый праваслаўнай Беластоцка-Гданьскай епархіі арцыбіскуп Якуб.

Праваслаўе - другая па колькасці рэлігія ў Польшчы. Іерархі Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ацэньваюць колькасць вернікаў у краіне ў 450-500 тысяч чалавек.

ав

Этнограф Алена Ляшкевіч: Традыцыя валачобніцтва супадае з арэалам рассялення этнічных беларусаў

31.03.2024 10:15
Вялікдзень – вялікае свята ў рэлігійным календары. Пра некаторыя народныя адметнасці яго святкавання сярод каталіцкай супольнасці ў Беларусі мы паразмаўлялі з этнографам Аленай Ляшкевіч.