Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы перадаў у парламент Закон аб дзеяннях у выпадку пагрозы мяжы (ВІДЭА)

03.05.2024 11:00
Кіраўнік польскай дзяржавы Анджэй Дуда дадаў, што пагроза на польска-беларускай мяжы надалей актуальная.
       -
Прэзідэнт прызначыў на пасаду Галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі генерал-лейтэнанта Марэка СакалоўскагаPAP/Paweł Supernak

Прэзідэнт Польшчы ўнёс законапраект аб дзейнасці органаў дзяржаўнай улады ў выпадку пагрозы мяжы. Пра гэта Анджэй Дуда казаў падчас цырымоніі ўручэння новых прызначэнняў ваенначальнікам.
Паводле кіраўніка польскай дзяржавы, для хуткай рэакцыі на пагрозы неабходныя новыя працэдуры:

- Мы доўга працавалі над гэтымі заканадаўчымі рашэннямі і гэтымі прапановамі, кансультуючыся з камандуючымі нашай арміі, прэмʼер-міністрам і яго супрацоўнікамі. Цяпер мы перадалі іх на разгляд у парламент. Я рады, што там будзе дыскусія. Я запрашаю і заклікаю ўсіх прыняць удзел у гэтых дэбатах.

Прэзідэнт Анджэй Дуда дадаў, што пагроза на польска-беларускай мяжы надалей актуальная.

Нагадваем, сёння прэзідэнт прызначыў на пасаду Галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі генерал-лейтэнанта Марэка Сакалоўскага, а брыгадны генерал Кшыштаф Станьчык стаў камандуючым Войскамі тэрытарыяльнай абароны. У сваю чаргу званне генерала Войска Польскага атрымаў генерал-лейтэнант Славамір Вайцяхоўскі – вайсковы прадстаўнік Польшчы ў ваенных камітэтах НАТА і ЕС.

IAR/аз

Палякі адзначаюць 233-ю гадавіну прыняцця Канстытуцыі 3 траўня

03.05.2024 08:15
Традыцый на апоўдні на Замкавай плошчы адбудзецца ўрачыстасць з нагоды Дня Канстытуцыі 3 траўня.