Крысціна Ціманоўская трапіла ў польскі квартэт на чэмпіянаце свету па эстафетным бегу на Багамах. Крысціна — яна выступала на першым этапе — разам з Монікай Рамашка, Магдаленай Стэфановіч і Эвай Свабодай выйграла кваліфікацыйны забег з вынікам 42,81.
Траплянне ў топ-2 у адборачным забегу забяспечыла зборнай Польшчы пуцёўку на Алімпіяду-2024 у Парыжы. Найбліжэйшай ноччу каманда будзе змагацца за медаль чэмпіянату свету.
На чэмпіянаце свету-2023 Ціманаўская дапамагла польскай эстафеце заняць пятае месца ў фінале.
Крысціна Ціманоўская падчас Алімпійскіх гульняў у Токіа ў 2021 годзе раскрытыкавала кіраўніцтва беларускай каманды за тое, што яе разам з іншымі спартоўкамі хацелі паставіць бегчы эстафету на той дыстанцыі, якую яна ніколі не бегала (яна заяўлялася на 100 і 200 метраў).
Пасля таго яе адхілілі ад спаборніцтваў і спрабавалі вывезці ў Беларусь, але яна адмовілася пакінуць Японію і папрасіла міжнароднай абароны. Пазней спартсменка пераехала ў Польшчу і атрымала грамадзянства гэтай краіны.
nashaniva.com/вх