Беларуская Служба

У Сенаце адкрылася выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму

08.05.2024 16:26
Спікер Сенату сказала, што Бяляцкі атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі за тое, што марыў пра вольную і справядлівую Беларусь.
   -
Старшыня Сената Малгажата Кідава-БлоньскаTomasz Paczos/Kancelaria Senatu RP

Сёння ў Сэнаце адкрылася выстава «Я не баюся, няхай яны баяцца», прысвечаная жыццю і дзейнасці лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму.

Спікер Сенату Малгажата Кідава-Блоньска сказала , што Бялацкі атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі за тое, што марыў пра вольную і справядлівую Беларусь.

- Алесь Бялацкі наведаў польскі Сенат, калі атрымаў прэмію Амбудсмена, але сёння мы можам з ім сустрэцца толькі такім чынам, што паглядзім выставу і яго здымкі. Бяляцкі быў пазбаўлены волі толькі таму, што хацеў свабоднай і дэмакратычнай Беларусі. Для яго заўсёды найважнейшымі былі правы чалавека, чалавечая годнасць. Ён не імкнуўся займаць важныя пасады, хацеў, каб ягоная краіна была бяспечнай для грамадзян, дзе кожны мае права ажыццяўляць сябе. Яго за гэта страшна пакаралі. Але Бялацкі не ёсць героем адной толькі Беларусі, ён герой усяе Еўропы, а нават усяго свету.

Выстава «Я не баюся, няхай яны баяцца» суправаджалася паказам дакументальнага фільма «Прынцыпы жыцця Алеся Бяляцкага» рэжысёраў Юрыя Буцько і Александрыны Глаголевай.

яс


У Сенаце адкрылася выстава прысвечаная Алесю Бялацкаму У Сенаце адкрылася выстава прысвечаная Алесю Бялацкаму