Беларуская Служба

Кіраўнік Мінабароны Польшчы падтрымлівае будаўніцтва бункераў і акопаў на мяжы з Беларуссю і Расіяй

09.05.2024 10:46
«Мы рыхтуем увесь план», — дадаў ён.
    -
Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-КамышPAP/Michał Meissner

Віцэ-прэм’ер, кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш на пытанне, ці варта Польшчы пачаць будаўніцтва бункераў, равоў і акопаў на мяжы з Беларуссю і Расіяй, адказаў станоўча. «Мы рыхтуем увесь план», — дадаў ён у эфіры Radio Zet.

«Я маю на ўвазе, што мы гэта робім дэ-факта. Я стаўлюся да гэтага пытання крыху шырэй, як умацаванне мяжы. Мы рамантуем плот на польска-беларускай мяжы, умацоўваем яго. На Падляшшы стала знаходзяцца вайсковыя сілы, гэта значыць прысутнасць войска і звязаныя з гэтым выдаткі ў 2024 годзе будуць самымі высокімі ў гісторыі», — сказаў віцэ-прэм'ер.

На пытанне аб будаўніцтве бункераў ён адказаў: «Давайце не будзем зводзіць гэта да адной акцыі, а да комплекснай акцыі ўмацавання. Прысутнасць войскаў, саюзных войскаў, якія процідзейнічаюць любой магчымасці або перашкаджаюць руху, і такі план рыхтуецца», — дадаў Касіняк-Камыш.

ав