Беларуская Служба

Fitch пацвярджае бягучы рэйтынг Польшчы

11.05.2024 07:18
Рэйтынгавае агенцтва Fitch захавала рэйтынг Польшчы на ​​ўзроўні A-/F1 па доўгатэрміновых і кароткатэрміновых абавязацельствах у замежнай валюце.
Fitch Ratings.
Fitch Ratings.Photo: https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/d/d7/Fitch_ratings.jpg

Таксама захаваўся рэйтынг A-/F1 па доўгатэрміновых і кароткатэрміновых абавязацельствах у нацыянальнай валюце. На думку агенцтва, прагноз па рэйтынгу застаецца стабільным.

Паводле агенцтва Fitch, рэйтынг Польшчы пацвярджаецца дыверсіфікаванай і ўстойлівай эканомікай, даволі трывалымі макраэканамічнымі рамкамі, заснаванымі на сяброўстве ў ЕС, трывалымі паступленнямі ад экспарту ды больш высокай і стабільнай базай даходаў бюджэту ў параўнанні з іншымі краінамі.

«Гэтыя фактары кампенсуюцца больш нізкім узроўнем ВУП і паказчыкамі кіравання, а таксама большым дэфіцытам бюджэту. Адносіны Польшчы з Еўрапейскай камісіяй палепшыліся пасля кастрычніцкіх парламенцкіх выбараў, і першы плацеж быў зроблены ў красавіку, пасля таго як Еўракамісія вызначыла, што Польшча выканала ўсе неабходныя ўмовы», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства фінансаў Польшчы.

Fitch чакае, што рост польскага ВУП паскорыцца да 2,8% у 2024 годзе і 3,2% у 2025 годзе пры павелічэнні тэмпаў спажывання ды па меры зніжэння інфляцыі, прытоку сродкаў ЕС і аднаўлення знешняга попыту.

«Фактары, якія могуць прывесці да павышэння рэйтынгу, уключаюць фіскальную кансалідацыю ў сярэднетэрміновай перспектыве, якая прывядзе да значнага зніжэння суадносін доўгу і ВУП, большы рост ВУП, які вядзе да больш хуткага набліжэння даходаў да катэгорыі «А», пры дапамозе палітыкі, якая не прыводзіць да макраэканамічных, фіскальных і знешніх дысбалансаў», — гаворыцца ў заяве Міністэрства фінансаў.

Раней агентсва S&P таксама абвясціла аб утрыманні рэйтынгу Польшчы.

ПР/юл