Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда папярэджвае, што Расія можа не спыніць ваенныя дзеянні толькі ва Украіне. Польскі лідар удзельнічае ў Катарскім эканамічным форуме ў сталіцы краіны Досе.
Анджэй Дуда перакананы, што ў Расіі ёсць гісторыя каланіяльная палітыкі, але замест далёкіх яна намагаецца падпарадкоўваць блізкія, суседнія краіны:
-Сёння яны намагаюцца падпарадкаваць сабе Украіну. Калі яны перамогуць Украіну, будуць наступныя ахвяры, магчыма Балтыя, Фінляндыя або Польшча, ці іншыя краіны, якія калісьці ўваходзілі ў савецкую зону ўплыву.
Калі вольны свет дазволіць Пуцін перамагчы, мы спазнаем чарговую агрэсію з боку Расіі.
Прэзідэнт Польшчы таксама перасцярог перад працягам расійскай імперыялістычнай палітыкі.
Удзел у Катарскім эканамічным форуме Анджэй Дуда пачаў з сустрэчы з эмірам Катара шэйхам Тамімам бен Хамада бен Халіфа Аль Танімам. Тэмы размовы - умацаванне эканамічнага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Катарам, супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і ваеннай сферы, а таксама бяспека ў нашай частцы Еўропы.
iar/эж