Беларуская Служба

Сёння ў Польшчы Нацыянальны дзень блізнят

19.05.2024 11:58
Блізняты нараджаюцца адзін раз на 80 родаў, а колькасць шматплодных цяжарнасцяў пастаянна расце.
.
.Jess Foami/Pixabay/CC0

Гэта звязана з тым, што жанчыны ўсё пазней вырашаюцца стаць маці і ўсё больш пар выкарыстоўваюць дапаможныя рэпрадуктыўныя метады, распавёў ІАR Барташ Годэк, акушэр-гінеколаг.

"Гэта не толькі дапаможная рэпрадукцыя, гэта звязана і з узростам пацыенткі. Важныя і генетычныя схільнасці. Калі ў сям'і маці ёсць блізняты, то ў пацыенткі пазней больш шанцаў на поліавуляцыю - большая колькасць яйкаклетак, у выніку чаго можа наступіць мнагаплодная цяжарнасць — часцей за ўсё гэта двойня”, — растлумачыў спецыяліст.

Барташ Годэк падкрэсліў, што шматплодная цяжарнасць нясе вялікую рызыку ўскладненняў. "Самае распаўсюджанае ўскладненне - гэта заўчасныя роды, да паловы двайнят нараджаюцца раней за тэрмін. Акрамя таго, усе паталогіі цяжарнасці, такія як: цукровы дыябет цяжарных, гіпертанія цяжарнасці, халестаз цяжарнасці - усе гэтыя ўскладненні значна часцей сустракаюцца пры цяжарнасці двайнятамі”, - сказаў ён.

Барташ Годэк дадаў, што цяжарнасць двайнятамі павінен весці лекар-акушэр, які мае досвед у такіх выпадках. А самі роды павінны адбывацца ў спецыялізаванай бальніцы.

ав