Беларуская Служба

Польскія палітыкі спрачаюцца наконт аб'ектыўнасці камісіі па расследаванні расійскіх уплываў

21.05.2024 13:39
Камісія патрэбная, бо беларускія агенты дайшлі аж да міністра юстыцыі, кажуць палітыкі з урадавай кааліцыі.
-  ,   -        -
Прэм'ер-міністр Дональд Туск, кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Ян Грабец перад пасяджэннем урада ў канцылярыі прэм'ер-міністра ў Варшаве ў справе законапраекту аб стварэнні камісіі па расследаванні расійскіх уплываўFoto: PAP/Piotr Nowak

Камісія не будзе аб'ектыўнай, бо яе будзе фармаваць урад, такія меркаванні гучаць ад апазіцыйных палітыкаў. Гаворка ідзе пра камісію па расследаванні расійскіх уплываў. Сёння на пасяджэнні ўрада прэм'ер-міністр прадставіў падрабязнасці працы новай структуры.

Дэпутат ад «Грамадзянскай кааліцыі» Міхал Шчэрба зазначыў, што камісію трэба ствараць з-за сумнеўных кантактаў былых міністраў. «Адносна Антонія Мацярэвіча ды прызначаных ім супрацоўнікаў узнікае ўсё больш сумневаў. Спадар Шыкульскі, але таксама палкоўнік Гай, звязаныя не толькі з Антоніем Мацярэвічам, але і з Міхалам Дворчыкам, што змушае нас запытацца, наколькі магчыма, што расійскія ўплыў маглі сягаць да міністра юстыцыі», — распавёў Польскаму радыё Міхал Шчэрба.

Дэпутат партыі «Права і Справядлівасць» (ПіС) Павел Шрота зазначыў, што мае сумневы, ці камісія будзе дзейнічаць аб'ектыўна. «Учора генерал Дукачэўскі адкрыў невялікую таямніцу, заявіўшы, што ён будзе прызначаць людзей, якія падрыхтуюць канчатковую справаздачу. Гэта паглыбляе занепакоенасьць тым, чым будзе займацца гэтая камісія і якая яе мэта», — тлумачыць Шрот.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што першая справаздача павінна быць гатовая пасля 9 чэрвеня, пасля выбараў у Еўрапарламент. Прэм'ер-міністр заявіў, што хоча зрабіць так, каб вынікі працы камісіі ніякім чынам не паўплывалі на выбарчую кампанію. Дональд Туск запэўніў, што камісія не будзе ні на каго паляваць.

Прэм'ер-міністр дадаў, што справаздача камісіі павінна паказаць, хто, дзе, чаму і на колькі падвяргаўся расійскаму ўплыву. Арганізацыйна адказваць за работу камісіі будзе Міністэрства юстыцыі. Кіраўнік гэтага міністэрства Адам Боднар паведаміў, што яна будзе складацца з экспертаў розных спецыяльнасцяў. У яе не ўвойдуць палітыкі.

ПР/юл