Беларуская Служба

Урад плануе ўзмацніць працу службаў ва ўсходняй Польшчы

22.05.2024 18:01
Польская дзяржава будзе бязлітаснай да здраднікаў, абяцаў кіраўнік Мінабароны Польшчы.
     -
Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш PAP/Leszek Szymański

Урад мае намер узмацніць працу службаў ва ўсходняй Польшчы, пра гэта ў Сейме заявіў віцэ-прэм’ер міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш(Władysław Kosiniak-Kamysz). Ён паведаміў, што з 1 ліпеня ва ўсіх ваяводствах зʼявяцца аддзелы Агенцтва ўнутранай бяспекі. Таксама будуць створаны новыя інспекцыі Службы ваеннай контрвыведкі, між іншым, у Быдгашчы, Ольштыне, Жэшаве і Вроцлаве. Міністр абвясціў, што польская дзяржава будзе бязлітаснай да здраднікаў:

- Мы будзем змагацца з усімі здраднікамі польскай нацыі і дзяржавы, якія абралі іншы шлях, чым служэнне радзіме. Польская дзяржава будзе бязлітаснай у дачыненні да тых, хто пагражае ейнай бяспецы і здраджвае ёй. Няма месца для літасці і ніякіх саступак у дачыненні да тых, хто абраў шлях на Усход.

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны паведаміў, што нядаўна ўрад пералічыў дадатковыя 100 мільёнаў злотых Агенцтву ўнутранай бяспекі і Агенцтву разведкі.

Нагадваем, сёння ў Сейме віцэ-прэм’ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш прадставіў інфармацыю аб стане бяспекі краіны.

IAR/аз

Пасля скандалу з Томашам Шмытам польскія ўлады плануюць узяць польскіх суддзяў пад кантроль спецслужбаў

13.05.2024 14:03
Польскі суддзя, які папрасіў у рэжыму Лукашэнкі прытулку, зʼехаў з Польшчы легальна і без выкарыстання ніякіх хітрыкаў.